Всебелорусский патриотический проект
11.03.2024З 27 лютага 2024 года ў Магілёве ў межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзейнасць маладзёжных аб’яднанняў як аснова фарміравання патрыятычнай свядомасці і захавання гістарычнай памяці» распачаўся Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні», прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Беларускі дзіцячы фонд.
Мэта праекта – захаванне гістарычнай памяці пра гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства рэалізуецца ва ўстановах адукацыі з сакавіка па верасень 2024 года.
Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы (навучэнцы і педагогі) устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь усіх тыпаў.
У межах праекта будуць праведзены наступныя мерапрыемствы:
- рэспубліканская акцыя «Гісторыя Перамогі ў асобах» ‒ пошукавая работа пра ветэранаў сваіх населеных пунктаў, стварэнне ў кожнай установе адукацыі тэматычнага інфармацыйнага стэнда;
- рэспубліканскі конкурс «Наша Перамога. Мая гісторыя» ‒ даследаванні пра сямейныя гісторыі ў ваенны перыяд, стварэнне «Кніг памяці», відэапраектаў з сямейнымі ўспамінамі;
- рэспубліканская акцыя «Кветкі дабрыні» – добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый, стварэнне гірлянд для памятных мясцін, букетаў для ветэранаў, праектаў тэматычных кветнікаў;
- Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу».
Па выніках правядзення мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыць і ўзнагародзіць дыпломамі пераможцаў і прызёраў Усебеларускага патрыятычнага праекта.