РУС БЕЛ ENG

Дзень роднай мовы

22.02.2021

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная беларуская мова.

19 лютага адзначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы ў нашай установе адукацыі. Усіх, хто заходзіў ва ўстанову, сустракалі прывітальнымі словамі, размешчанымі ў фае першага паверха. Там жа і ў паэтычным, і ў музычным выкананні гучалі творы беларускіх паэтаў. Гэта яскрава падкрэсліла, что наша мова ўнікальная: жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў - вялікі нацыянальны скарб.

1_LisdHzN.jpg (1289×651)

На працягу дня ва ўстанове адукацыі працавала шэраг інтэрактыўных пляцовак: “Птушкі па-беларуску”, “Кветкі па-беларуску”, “Адзенне па-беларуску”, “Посуд па-беларуску”, “Мая кватэра”, “Крыжаванкі”, “Маё любімае беларускае слова”, дзякуючы якім навучэнцы паглыбілі свае веды.

18_WMLaktP.jpg (630×810) 3_c5hUIfR.jpg (810×1080) 15_R0oJWdv.jpg (810×872)

Падчас гульні-конкурсу “Пагуляем у роднае слова” з вуснаў педагогаў і вучняў гучалі толькі родныя словы, беларускія вершы, загадкі, прыказкі, фразеалагізмы.

6_4NZy0NV.jpg (810×730) 8_wvggxs5.jpg (810×1080) 13_z0l55Al.jpg (810×1080) 12_TNQKgoU.jpg (730×866) 10_qB6E2ai.jpg (810×593) 11_YMQ36I3.jpg (810×690) 

Віншуем лепшых знаўцаў роднай мовы!

9_HUYBGcN.jpg (701×745)

Дзень роднай мовы — гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай мовай. Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

19_aof26Y1.jpg (1152×599)